Бібліятэка ім. Пушкіна
Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял №13
ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.С. Пушкіна»
Уладзімір Фларовіч Барташ
Калі прыйшла вайна, яму было 16 гадоў, ён разам з бацькамі жыў у вёсцы Мазалі Пружанскага раёна і дапамагаў бацькам на калгасных палях.
У 1942 годзе ён падключыўся да партызанскага атрада С.М. Кірава і стаў там сувязным.
За 2 гады працы падпольшчыкі правялі праз вёску і шашу Ружаны - Вінніца сотні партызанскіх груп.
Удзельнічалі ў распаўсюджванні ўлётак і іншых выданняў Брэсцкага антыфашысцкага камітэта.
У верасні 1944 Уладзіміра Бартоша прызвалі ў рады Чырвонай Арміі на 1 Украінскі фронт.
Свой нялёгкі баявы шлях ён прайшоў ад Ружан да Берліна, быў камандзірам гарматы, з'яўляўся ўдзельнікам вызвалення Прагі.
За баявыя дзеянні быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй».
Відэа на рускай мове.
Адкрыць гісторыю ў новым акне (арыгінал на рускай мове)
Відэа-гісторыю падрыхтаваў - Агеевец Дзмітрый
Кіраўнік - Агеевец Аляксандр Міхайлавіч
ДУА "Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя У.І. Хавана"
Адкрыць гісторыю ў новым акне (арыгінал на рускай мове)
Адкрыць прэзентацыю (арыгінал на рускай мове)
Даклад падрыхтавала - Гупала Таццяна
Кіраўнік - Юраса Вікторыя Уладзіміраўна
ДУА "Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя У.І. Хавана"
Свярдлоў Мацвей Зундалеевіч
Мацвей Зундэлеевіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў Шаркаўшчынскім раёне на Віцебшчыне.
Калі Мацвею было 14 гадоў - грымнула вайна. Усе сваякі юнака, у тым ліку бацькі, два браты і сястра, былі расстраляныя немцамі.
У 15 гадоў Мацей Зундэлеевіч паступіў у вучылішча, пасля заканчэння якога, адразу быў адпраўлены на фронт.
За час вайны атрымаў некалькі раненняў, адно з якіх было цяжкім.
Працаваў слесарам па рамонце танкаў, у кастрычніку 1944 года быў пераведзены ў Казанскае танкатэхнічнае вучылішча.
Там і сустрэў Дзень Перамогі, калі чакаў адпраўкі на фронт.
Адкрыць гісторыю ў новым акне (арыгінал на рускай мове)
Адкрыць прэзентацыю (арыгінал на рускай мове)
Даклад падрыхтавала - Кавальская Дар'я
Кіраўнік - Пераверзева Людміла Міхайлаўна
ДУА "Сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста"
Анатоль Паўлавіч Гарай
Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Гомельскай вобласці.
Яго сям'я пераехала ў Брэст у лютым 1940 года, калі бацьку перавялі па службе.
Вайну Анатоль Паўлавіч сустрэў у Брэсце з гулам самалётаў і бамбёжкай.
У першыя гадзіны яго бацька сышоў з дому і больш не вярнуўся.
З прыходам нямецкіх войскаў па вуліцы, дзе жыў Анатоль Паўлавіч прайшла мяжа Берасьцейскага гета.
Хлопчык ніяк не мог зразумець, чаму яго сябар Лейба апынуўся за плотам і яны не маглі гуляць як раней.
Перад вызваленнем сям'я Анатоля Паўлавіча з'ехала з Брэста ў навакольную вёску, дзе і сустрэла вызваленне.
Адкрыць гісторыю ў новым акне
Даклад падрыхтавала - Хузяхметава Дар'я
Кіраўнік - Нічыпарук Анастасія Эдуардаўна
ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Брэста"
Адкрыць гісторыю ў новым акне (арыгінал на рускай мове)
Даклад падрыхтавала - Ступакевіч Аксана
Кіраўнік - Максімавіч Ларыса Іванаўна
ДУА "Сярэдняя школа №32 г. Брэста"
Другі дзень Арт-Канферэнцыі прайшоў пад знакам літаратурнай панарамы ўдзельнікі якой знаёміліся з літаратурнымі крыніцамі, якія расказваюць аб цяжкім ваенным дзяцінстве.
Акунуцца ў ваенную тэму добра дапамагала гутарка з Паўлам Гушынцам, які збірае гісторыі і ўспаміны ў "апошніх сведкаў" Вялікай Айчыннай і выдае іх у кнігах "Вайна дзяўчынкі Сашы" і "Вайна за нашымі вокнамі".
У гэтых кнігах няма герояў, увянчаных славай і медалямі пераможцаў. У іх ёсць лёсы дзяцей, перад якімі стаяла важная і няпростая задача выжыць. Выжыць у лагеры. Выжыць у палоне. Выжыць у акупацыі.
Удзельнікі літаратурнай панарамы змаглі пазнаёміцца з амаль пяццюдзесяццю выданнямі твораў, якія расказваюць аб цяжкім ваенным дзяцінстве.
Відэа на рускай мове
Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял №13
ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.С. Пушкіна»
Адукацыйны цэнтр «Абрыс Клуб»
© 2022 Усе правы ахоўваюцца.